Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бацькаў гнеў даўно мінуўся,
Як ні страшыў, ні гукаў,
Ды Сымонка ні вярнуўся
Слыху, голасу ні даў.
І ў сяле ніхто Сымонку
І ні бачыў і ні чуў,
Бы ён кінуўся ў палонку
І пад лёдам затануў.

∗     ∗

Потым розна гаварылі:
То ўтапіўся ён, то зьмёрз,
То ваўке яго ухапілі, —
Як хацеў хто, так і вёрз.
Слух адзін даўжэй насіўся,
Потым слух той верх узяў:
Што Сымонка прыхіліўся
К жабраку і жэбраваў.

(Канец I часьці).

22/XI-21/XII 1911 г. Лунінец.

|}