Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За Сымонку заступіўся
Іх сусед, стары Цімох:
— Кожны б гэтак правініўся,
Чорта згледзіш ў туманох! —
— Га! — зноў бацька раскрычаўся:
Ты-б яшчэ больш патураў:
За вярсту адзін цягаўся
Ды у дудачку сьвістаў,
Каб яна, дай Бог, згарэла!
А цяпер, вось, — падзівісь!
На дварэ ужо сьцямнела,
І суседзі разышлісь.
Бацька злосна завярнуўся
І пашоў у двор пад хлеў.
Хлопчык чуў, што ні мінуўся
Для яго той бацькаў гнеў.
— Ідзі ў хату, нідапека!
Горо ты нам, ні дзіця, —
Кажэ маці: — ой, калека,
Што стаіш там, як куцця?
І ўздыхнула — мусіць матцы
Шкода стало хлапчука…
Расчынілісь дзьверы ў хатцы,
Уходзіць бацька с хлевушка