Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маўчалівы і прыкуты
Горэм гэтым і бядой;
Ідзе, бытцым да пакуты,
Ног ні чуе пад сабой.
Вот сядло, вот іх і хата,
Каля весьніц гурт людзей.
— Тры авечкі! а, пракляты!
Кажэ голасна Андрэй.
— А ягнятко такі сцыбіў! —
Дзядзька Юрка далажыў.
— Дык во гэта, брат: ні схібіў,
Каб яго жывот схапіў!
— Усе, як ёсьць, папарываны!
Ты чаго глядзеў? Дзе быў?
Вуж ты, гад ты шэльмаваны,
Лепш цябе-б ён задушыў!
Бацька з гора шапку скінуў,
Аж патыліцу дзярэ.
— Чаму лепей ты ні згінуў?
А Сымонка на дварэ
Стаў ў куточку каля хаты.
Усе зірнулі на яго.
— Годзі! Чым ён вінаваты?
І карыць німа чаго. —