Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І паволі шоў ў трывозі,
Замаркоціўся, прыціх,
А прад ім вязьлі на возі
Трох авечак ніжывых.
Вот сядло ўжо нідалёка,
Затрымаўся ў полі ён.
Унь іх хата — і высока
Шэст тарчыць каля вакон.
Вот спыняюцца мужчыны
І авец у двор нясуць.
На спатканне ім з адрыны
Два дзядзькі яго бягуць.
Штось гавораць, там і маці…
Людзі сыпнулі туды, —
Ну, пашла гаворка ў хаці!
А вунь хтось бяжыць сюды, —
Гэта чэшэ дзядзька Юрка.
— Добра выпасьвіў авец!
Дзе-ж баранчык?.., От і шкурка,
От і мяско… маладзец! —
І больш дзядзька ані зыка,
За авечкі і — пагнаў,
А маленькі наш музыка
За ім ззаду калываў