Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— От, дурныя! ха-ха-ха!
Куст ім страхам паказаўся!
Пад гаворку пастуха
Зноў авечкі, як каменні,
Раскідалісь між купьёў,
Каб пры першым жа здарэнні
Цесна ў кучу зьбіцца зноў.
Ды сягоння натта пудкі
Штось авечачкі былі.
— Ну, што з вамі, мае «шуткі»?[1]
Што вы ў голавы ўзялі? —
Гаварыў Сымонка з імі
І самога страх шугаў,
І трывожна ён вачыма
Поле, хвойнік азіраў.
— Ці ні воўк іх тут пужае? —
Толькі так прамовіў ён —
Воўк з ялоўца вылетае,
Здаравецкі такі, — конь!
Ды ў авечкі, шэльма, садзіць,
Злы, раз‘ярэны, як кат!
І дзе хлопцу з зьверам зладзіць?
Толькі ўскочыць ў стадко, гад,

  1. авечкі — па-дзіцячы.