Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бо сьвет смутку болей блізкі
Быў для сэрца хлапчука.

V.

Час падходзіў за Пакровы,
Вецяр ліст з лясоў атрос,
І на поле свае ковы
Кінуў злёгінька мароз.
Адзінотай і пустэчай
Усюды веяло с палеў,
Нейкай млявасьцю старэчай
Аддавало ад лугоў.
У такі час Сымон Музыка
Выгнаў стадо авечок.
Ціха, глуха, ані зыка…
Сеў пад хвойкай пастушок,
А авечкі рунь шчыпалі,
Каля лесу тут адны,
Ды трывожна пазіралі
І палохалісь яны.
Але іх такая ўдача, —
З глупства пудзяцца, бягуць;
Цень ці хвойку, куст убачаць, —
Капыткамі зямлю бьюць,
І Сымонка з іх сьмеяўся: