Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як ёй скрыпку адтрымаў
І апроч такой аблады
Больш нічога ні жадаў.
А як хлопцу кепска стане,
Як занудзіцца чаго, —
Успомне скрыпку — радасьць гляне
У душу, ў сэрдэнько яго.
Ну, й да скрыпкі быў ён здольны:
Як заграе, як утне!
Мах шырокі, сьмелы, вольны.
Як бы што цябе таўхне.
У скокі так і падбівае,
Ногі-самі тупацяць.
— От, Сымонка! Ну-ж, і грае!
Ото-ж, леўка, выцінае!
Сам, як вузел, а так — граць!
На Сымонку і дзеўчата
Сталі ласку зварачаць,
Як прасілі хлопца у сьвято
Ім «Лявоніху» заграць.
І Сымонка пад бародку
Дар старога дзеда браў
І, прысеўшы на калодку,
Сэрцо дзеўкам пацешаў.