Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адзіноту ў сэрцы чуў;
Жаль і смутак, як пялёнка,
Крэпка сэрцо агарнуў.
Усё багатство, што дзед справіў
За век доўгі, — скрыпку, смык, —
Усё Сымонку ён аставіў.
— Ты — музыка-чараўнік!
Грай жа, дзеткі: скрыпка важна,
Смутак ты ёй свой валлеш,
І душа заплачэ кажна,
Як ты смыкам павядзеш.
— Бо хто ў горкай паняверцы
Смычэ дома, жывучы,
У таго ў людзкое сэрцо
Есьць праўдзівыя ключы. —
Так казау дзед, як Сымонку
Сваю скрыпку аддаваў.
Быў ў тэй скрыпцы голас звонкі,
Бас раскаціста дрыжаў,
Як па струнах смык, бывала,
Ручка здольная вяла,
Добра гэта скрыпка грала
І зьвінела, і гула.
Ото-ж хлопчык наш быў рады,