Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як бы дух пранесся злы.
У смутнай думцы пазірала
Даль с пад сіней дымкі мглы.
Так на дзетак глядзіць матка,
Як расходзяцца яны
Па ўсім сьвеці з роднай хаткі
На мяжы сваёй вясны.
Нейкім жалем павевало
Ад аголеных палёў,
Ад шнуроў тых, дзе, бывала,
Несся шэпат каласоў,
Там цяпер ралля чарнела,
Глызы ўскопанай зямлі
І пакошу сеткай белай
Павуцінкі заплялі.
Пад агульны смутак гэты
Граў Сымон цяпер адзін,
Граў прашчанне жыццю лета,
Сьпеву — радасьці далін;
Граў разлуку з дзедкам мілым:
Дзед ні ўздужаў далей жыць,
Пад капцом зямлі магільнай
Лепшы друг яго ляжыць.
Сьмерць прышла ніспадзевана: