Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што шлі з страшнай глыбіны,
Бразгатонны, шум вялікі
Рэзка кідалі яны,
Каб сваім нізгодным звонам
Заглушыць цудоўны звон,
Тыя зыкі, што з уклонам
Сустрэчаў палёў разгон,
Тыя зыкі, што на сьвеці
Весткі добрыя нясьлі,
Вотклік радасны запеці,
Усім дазвання на зямлі.
Звон жа доўга ні здаваўся,
Ен адзін званіў, званіў,
Покі ён ні падарваўся
І сябе сам ні разбіў.
С таго часу ён гаротна
Стогне, дзедка, і дрыжыць,
І душа яго маркотна
У сэрцо кожнаму ляціць.

IV.

Нікло жыцце у лесі шумным,
Агаляўся твар зямлі,
І ляцелі с крыкам сумным
Над балотам жураўлі.
Глухло поле, усё сьціхало,