Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Змоўкне птушын галасок,
Нават ветрык прысьмірае!
І тады то ён адзін
Сьпевам землю напаўняе,
Звоніць доўга, ні змоўкае,
І як бы той востры клін
У сэрцы ўсім ён залетае,
Ускалыхне душу да дна
І тады у ўсіх бывала —
Ад вяліка і да мала —
Думка радасьці адна:
У агульны голас зьліцца
І так гожа засьпеваць,
Каб хацелось і маліцца
І душою спачываць.
Так званіў ён, так ён клікаў
Усіх да згоды і дабра,
Для яго-ж сьвятых тых зыкаў
Ні прышла, дзядок, пара,
Бо другія ў цэркві звоны
Пазайздросьцілі яму.
Кожны раз, як сьвет зьдзіўлёны
Думаў важную думу
І змаўкаў пад тыя зыкі,