Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта ж сьвято, хлопчэ, Спас!
— Праўда, праўда; унь ў чым справа, —
Заспакоіўся Сымон: —
Толькі вось што, дзед, цікава,
Як раз думаў я пра звон
Каб пачаць аб ім казанне,
Ну, дык слухай жа, дзядок.
Ці ні чуеш дзед стагнання,
Як зазвоніць гэты звон?
Праўда, дзедка, то звон стогне
То душа яго трупціць,
Крануць толькі яго сэрцо —
Ен заплача, забражджыць.
Калісь то быў ён найлепшы
Між званамі першы звон,
Прыямнейшы і найкрэпшы
Меў наўперад голас ён.
І бывала, яе зазвоніць,
Як пракоціцца ў палёх
Усё свой слух тады прыклоніць:
Сьціхне рэчка ў берагох,
Заспакоюцца і травы,
Кожна красачка, лісток,
Ні схінуцца жыта лавы,