Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як да стада воўк з-за гор.
Ты, Сымон, баішся сьмерці?
— Не, сапраўды гавару:
Я б хацеў скарэй памерці, —
Дзед памрэш — і я памру!
— Ай, Сымон, ото старэчы!
Сьмейся з гэтай гаманы…
У гэты момэнт дзесь далечэ
У цэркві бомкнулі званы,
І між імі звон пабіты.
Нема, сумна застагнаў.
Зыкі, смуткам апавіты
Ветрык у полі заціраў.
Хлапчанётко затраслася
І дзед голаву узьняў:
— Ці то звон, ці мне здалося?
Дзед Сымонку запытаў.
— Звон, — Сымонка адазваўся: —
Ці памёр хто, ці пажар.
Ото-ж, дзедка, я спужаўся,
Ажно кінуло у жар!
— А чаго бы там званілі?
Пачакай, што заўтра ў нас?
Эх, мы: с памяці спусьцілі —