Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ні мне розумам дурным
Гэты Божы сьвет тлумачыць,
Бо хто ж я? сьляпы мужык.
Мо‘ твой розум далей бачыць,
Мо‘ ты ў праўду глыбей ўнік. —
Весялей Сымон, сьмялее,
Вочкі круглыя ўскідаў.
— Ты зірні, дзед: унь чарнее —
На лес хлопчык паказаў —
Пара хвоек так прыгожа,
Ты прыгледзься добра к ім.
Ці ні праўда, як ні схожо
Адно дзераво з другім?
Тая хвоя, што пры полі,
Бач, стаіць, як важны пан,
Разгарнуўшы на прыволлі.
Свае лапы, як жупан.
А другая, нібарака,
Пахілілася на ніз,
Стан пагнуўся, як кульбака,
І верх жудасна абвіс.
А чаму? У іх дзьве долі,
Два ніроўныя жыцця… —
— Ну, Сымон: ні чуў ніколі,