Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як ні бій яе — маўчок!
Змоўк Сымонка і прыгнуўся,
Цень задумы на ём лёг,
І у думках зноў замкнуўся,
Зноў скуб траўку каля ног.
— Не, дзядок: а мне здаецца,
Што яна такі жыва.
Бо адкуль усё бярэцца:
Краскі, дзерэво, трава?
Усё з зямелькі, дзедка мілы!
Хто ж іх корміць, дарагі?
Хто дае ім, дзедка, сілы?
Як, с чаго, растуць лугі.
І чаго зямля так сумна
Познай восенью, зімой?
І чаму прыветна, шумна
І так весяла вясной?
Бо яна, відаць, штось знае,
Бо яна жыве, дзядок!
Усё жыве і душу мае;
Краска, дзерэво, жучок…
— Хто яго, Сымонка, знае,
І ні нам судзіць аб тым, —
Дзед гаворку замоўляе: