Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Эх, Сымон, ото дзівак!
Праўда: молада, зялёна,
Ах, каб ты здаровы рос! —
Да сябе дзед ўзяў Сымона,
За плячук яго патрос.
— Ну, разсказвай, кажы сьмела,
Мой музыка малады,
Што у цябе там зноў пасьпело
Можа песьня для дуды? —
Тут Сымонка штось замнуўся,
Навакола паглядзеў,
Як зьвярок той азірнуўся,
Бліжэй к дзеду ён прысеў.
— От, што ўперад запытаю:
Дзед, ці чуе зямля боль,
Як па ёй саха крывая
Робіць боразны і роль?
Як зямельку конік топчэ,
Ці баліць ёй, ці чутно?
— Мудра ты пытаеш, хлопча,
Проста слухаць мне дзіўно…
Не, ні чуе, бо ніжыва:
Хіба можэ чуць пясок?
Заўсягды зямля маўчліва,