Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сэрцо, душу халадзіць;
Дзе усё жыцце за кус хлеба
Ідзе злосна талака,
Дзе так пільна праца трэба,
Плечы крэпкія, рука,
Дзе рот лішні на прымеці
І так здрадзіцца сямьёй…
Лепей бы ні жыць ў тым сьвеці
Дзеткам с чуткаю душой.
І Сымонка чуў і бачыў,
Як крывіліся дзядзькі,
Што ён у хаці бедны, значыў;
Нават родныя бацькі
Папрэкалі сына хлебам,
Злосна звалі «клышаком»,
Ніўклюдай і нізграбай
Дармаедам, гультаём,
Горка стане бедачыне,
Ні прыхіліцца нігдзе;
Тагды толькі жаль астыне,
Як паскардзіцца дудзе.
На прыволлі сеўшы ў полі,
Сумна стане хлопчык граць:
Льюцца, таюць зыкі болі,