Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Спрытна пальцамі прабег…
У Сымонкі ў вочках, ў твару
Бегаў ціхі-ціхі сьмех,
І, працягшы сваю ручку,
Вочак з дзеда ні спускаў.
— На, Сымоне, маеш штучку —
Грай здаровы! — дзед сказаў.
Бы той дар сьвяценькі з неба,
Дудку тую ўзяў Сымон…
— Намачыць яе, брат, трэба:
Галасьнейшы будзе тон.

III.

Ніпрыхільны, як сіротка,
Ніпрыласканы нікім,
Знаў Сымонка як салодка
Жыць ось так с сабой самым.
На Сымонку даўно ў хаці
Усе махнулі ўжо рукой.
Ні радзіцца-б лепш дзіцяці
С такой чуткаю душой
У тых куточках, дзе спрадвеку
Беднасьць лютая царыць.
Робіць зьверам чалавека,