Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Зьбілі хлопца зусім с тропу»,
Дзед с сабою разважаў:
«Бьюць, як цэпам тым па снопу,
Як ён рух яшчэ схаваў!»
— Ну, што думаў, брат Сымоне? —
— Ах, дзядуля любы мой!
Дудары тут шлі сягоння…
Як жа гралі — аё-ёй!
— Дудары? — стары спытаўся:
— Гм! Дык унь што… Пачакай:
Ты ні простым, брат, удаўся.
Дам табе я нешта, — грай,
А пакуль што, мой бедачэ,
Павучысь на дудцы граць;
Ты музыка, ні іначай,
І вялікі мо‘ — як знаць?
У мяне ёсьць дудка-грайка,
Калісь сам, брат, выцінаў…
На, Сымонка, памятай-жа! —
Тут халат дзед расхістаў
Ды с кішэні-бакавушкі
Вынуў дудку-весялушку,
Перш сам ў зубы яе ўзяў
І па дзірках разоў пару