Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зато-ж хлопцу дасталося
Ад суседзяў, ад бацькоў!
Многа выцерпець прышлося
Папіханак, кулакоў.
Толькі-ж хлопчык ні чуў болі
І ні тым занят быў ён:
Зыкі смутку, песьні волі
Чуў хлапчук з усіх старон.
І цяпер, як ніпрытомны,
Стаў на гонях і стаіць,
Бытцым той батрак бездомны,
Што ні мае дзе схіліць
Галаву сваю сірочу
І надзеі ў ім німа…
Сам Сымон ні знаў, што хочэ,
Дзе, аб чым яго дума.
— Эй, Сымон! заснуў, ці што ты?
— А, то ты! Ах, мой дзядок!.. —
— Дзе-ж авечкі? ах, блазнота!
Ой, дадуць табе, браток!
Тут Сымон апамянуўся,
Бегчы кінуўся стралой…
— Стой, куды ты?.. ні ачнуўся!
Унь, авечкі, пад гарой!