Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе і сыр, блінцэ ляжаць. —
У цяньку старога вязу
Селі, сьнедаюць яны,
І іх сэрцы згоды, сьпеву
Ціхай радасьці паўны;
Ні змаўкае іх гаворка.
Расказаў Сымон аб тым,
Як яму жылося горка,
Хто быў Шлёма і Яхім:
Як жыдэ шабас спраўляюць,
Што у іх ёсьць чорт—каршун,
І што іх — так людзі баюць —
У страшну ноч бярэ хапун.
Потым сьціх Сымон панура,
І на твар яго зьлёг сум,
Бы у сэрцо журба хмура
Нацягнула чорных дум.
Ганна голаў пахіліла,
Разважала і яна,
Бы ў адзін іх сум акрыла
Поўдня тая цішына.
— Што-ж мы змоўклі?.. Эх, Гануся!
Як падумаю, што зноў
У сьвет адзін павалакуся, —