Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты ні ведаеш, Гануся:
Цяжкі выдаўся мне год.
Успомню — ўвесь закалачуся,
Сілы йдуць мае на звод.
Я быў хворы — ні пад сілу
Для мяне была карчма,
Жыд з мяне выцягваў жылы,
Маё жыцце было — цьма,
Я адзін быў, сам сабою.
Хоць вертаўся між людзей:
Тольку ў думках жыў табою,
Вашай добраю сям‘ёю,
Мілай казкаю маей.
А цяпер іду… ўсё роўна,
Толькі-б кінуць мой бярлог,
Толькі-б с скрыпкай жыць любоўна
Толькі-б вольна жыць я мог…
— Ты зьбіраўся сілкавацца,
На мяне ты ні зважай, —
Еш, Сымонка, што сьціскацца?
Папраўляйся і дужай.
А то хочаш? будзем разам
У лесі полудзень спраўляць.
Там збаночак мой, пад вязам,