Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хлопчык ўскочыў, азірнуўся,
Галавой абвёў вакруг,
Бачыць — куст узварухнуўся,
І адтуль, як сьветлы дух,
Твар прыгожы выглядае;
Здаваленне, сьмех на ім,
І Сымонку абвевае
Чымся мілым, дарагім.
— Ганна! — вырвалось ў Сымона,
І назад ён крок ступіў
І стаіць, глядзіць зьдзіўлёна,
Рукі сьмешна апусьціў.
— Ай, Сымон! які дзіўны ты! —
Ганна сьмехам залілась,
І галоўка самавіта
Над травою ўзьнялась.
І бліскалі яе вочкі,
Як у жыці васільке,
Слоўкі — срэбраны званочкі,
Шчочкі — макавы лістке.
— Дзе спаткалісь мы… Сымонка!
Як-жа ты сюды папаў?..
А як зыгнуў ад нас гонка —
Слыху, почуту ні даў…