Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што? ні выявіць ніяк.
Усхвалёвало, адгукнулось,
Палажыло ў сэрцы знак,
Растрывожыло ўспаміны,
Што сакрамантам былі
Сэрца беднаго хлапчыны
І ва ўсякія часіны
Там іскрылісь і цьвялі,
«Гэта сон мяне усьцешыў»,
Сумна хлопчык парашыў,
І ўздыхнуў, галоўку зьвесіў,
Голас сэрца заглушыў…
— Гэ! — махнуў Сымон рукою,
Каб аб тым і ні гадаць —
Ні з маёю доляй злою
У сэрцы мары гадаваць! —
Сеў і с клунка ён выймае
Рыбу, хлеб, кладзе на дол;
Ніхай Шлёма выбачае:
Шабасовы гэта стол.
Толькі-ж сьнедаць чуць прыбраўся,
Чуе — голас хтось падаў.
Больш Сымонка заканаўся —
Ясна, з ім хтось жартаваў.