Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Потым крэпка засыпае,
Распрасьцёршыся пластом.
Доўга спаў ён, як забіты.
Сонцо стало на поўдні,
І гулі над іх сярдзіта
Дзеці лесу, авадні.
— Устань, любы! — казало сонцо,
— Абудзісь! — шумеў дубок,
І скрозь травак валаконцо
У твар павеяў вецярок.
— А-а! — Сымонка пацягнуўся,
Голаў сонную узьняў
І ні зразу схамянуўся,
Як, чаго сюды папаў.
— Дзе-ж то я і што са мною? —
І прыпомнілось яму,
Як сквітаўся ён с карчмою,
Як уцёк ён і чаму…
Але што то? здань ці дзіво?
Ці вачэй абмылка, зман?
Бы хтось глянуў ды так хціва,
Так прыгожэ і шчасьліва.
Бы душы і сэрца пан?
Штось то блізкае пачулось, —