Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бы у скрыпкі і ў музыкі
Дзьве душы ў адну зьлілісь.
І сам хлопчык адмяніўся:
У вачах агонь бліскаў,
Погляд ў душу углыбляўся,
Бы ён што у ёй чытаў:
І часамі забываўся —
Дзе ён? Што з ім? — ні ўчуваў,
Бы ад цела аддзяляўся
І сьвет гэты пакідаў.
Ды раптоўна абудзіўся…
— Годзі! годзі! — чуе крык.
Момэнт творчасьці разьбіўся,
Змоўкла скрыпка, выпаў смык.
— Ты у карчмі, ці ў касьцелі?
На хаўтурах ты, ці дзе?!.
Як уляпаў, ліхо долі,
І канца німа — вядзе!
Перад ім дзядюк здаровы,
Задзірака і скакун,
Грозна ўстаў, насупіў бровы,
Вочы ўставіў, як каршун.
— Кантар Шлёмаў, — разсьпеваўся!
Ты «Лявоніху» іграй;