Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раз наняўся, як прадаўся,
А свайго ні выдумляй! —
Адусюль пачулісь кпіны,
Гразь насьмешак, жартаў бруд…
А за што? якія віны?
Чым прашкодзіўся ён тут?
Як памыямі абліты,
Голаў зьвесіўшы на грудзь,
Нірухомы, як забіты,
У вочы ім ні мог зірнуць
Бедны, збэшчаны музыка,
І сядзеў ён, бы той труп.
Ні сарвалось ані зыка
С пабялелых тонкіх губ.
— Будзеш граць, ці не, ты, гніда? —
Насядаў другі дзяцюк,
Тонкі, доўгі, мэрам дзіда.
— Дай у карк яму, Паўлюк! —
Хлопец ўскочыў, ні стрымаўся —
Крыўда моцна дапякла;
Сьвет вакруг ў туман заслаўся,
Заскакаў, закалыхаўся,
Злосьць пружынай узьняла.
— Я ні буду граць вам!… сьвінні!..