Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Шлі дарогамі без долі
Людзі, пасынкі зямлі,
Дзеці зьдзеку і патолі,
Што зьневагай і злой воляй
Цяжка скрыўджаны былі.
Радуйцеся, усе пакрыўджаныя!
«І на іх вятрэ дыхнулі
Духам творчасьці сьвятым
І ім сілы разгарнулі,
Душу праўдай ахінулі,
Асьвяцілі сэрцо ім.
Людзі, услаўляйце Божую праўду!
«І пашлі яны як стрэлы,
Громам голас іх гучаў,
Ды адгук на гук іх сьмелы
Быў ні поўны і ні цэлы —
Іх сьвет гэты ні пазнаў.
Асьвяці, Божэ, люд ніўспанялы!..
Граў Сымон, — зьвінелі струны,
Ціхай радасьцю гулі,
Бы вясной грамы-пяруны
Адгукаліся зямлі;
І дрыжалі жалем зыкі,
Сумам, жальбаю вілісь.