Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І срэдзь цьмы зямлі нідбалай,
Дзе пануюць ноч і сон,
Над зямлёю заніпалай
Песьняй згоды, Божай хвалай
Пройдзе голас іх, як звон.
Хвала, спрыяўшым Духа Сьвятога!
«Ціха воздух скалыхнулі
І павеялі вятрэ,
Ніжэй змрок к зямлі прыгнулі,
Воду, лес, зямлю кранулі,
Духа Божаго дарэ.
Засьпевай-жа, зямля, хвалу Богу!
«І зышло на землю дзіво:
Абудзіліся лясэ,
Дрэвы радасна, шчасьліва,
Воды ў згодзі гутарліва
Зьлілі ў песьню галасэ.
Хвала Богу Вялікаму, хвала!
«На усходзі слуп агністы
Ўстаў ад неба да зямлі,
І паліўся бляск празрысты,
Сьвет жаданы, сьвет прачысты,
Цені чорныя сайшлі.
Хвала сьветламу дню, хвала!