Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці іх гоніць што адтуль,
Ці ім кепска там безконца?
І скажы, дзядок: адкуль
Хмаркі гэтыя прыходзюць?
— Эх, дзівак ты! — кажэ дзед:
Што за мыслі ў цябе бродзюць?
Так утворан Божы сьвет:
Грэе сонцо, ходзяць хмары,
У летку дождж ідзе, грыміць,
У ноч «карэмысло», «стожары»,
Зоркі, месячык блішчыць.
Вее вецяр і сьціхае;
Для ўсяго свая чарга;
Па зіме весна ўбірае
Твар зямлі, лясэ, луга,
І прачнецца ўсе дазвання,
Жыццё збудзіцца ў зямлі,
І без нашаго пытання
Колас вырасьце ў раллі… —
Хлопчык слова ні прароніць,
У вочы дзеду ён глядзіць
І галоўку чуць прыклоніць,
Ні варушыцца, маўчыць.
— Не, дзядок… ні тое, дзедку! -