Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ты от скажы: чаму
Вецяр песьні пяе ў летку,
Плачэ-ж жаласна ў зіму?
— Схамяніся, Бог с табою!
Унь аб чым ён запытаў… —
Зноў круціў дзед галавою
І плячыма паціскаў.
— От, дык хлопец! Скуль ты ўзяўся?
Не, сапраўды ты дзіўны!
Ці разумным ты прыўдаўся,
Ці з уроду ўжо дурны?
Не, с цябе, відаць, штось выйдзе;
Толькі кінь сваю думу —
Усё само з гадкамі прыйдзе,
Прасьвятлеецца ў вуму…
От, каб ты вучыўся змала,
Кніжку б ў рукі даць табе! —
Дзед і хлопчык замоўкалі,
Кожын думаў па сабе.
Раз Сымонку давялося
Чуць, як граюць дудары,
І яму тагды здалося,
Што да гэтае пары
Ен дзіцятко быў дурное,