Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мусіць ты зусім аглух:
То-ж сьпевае с кветкай кветка! —
Вочы вырачыць пастух,
На Сымонку пазірае,
— Ах, хітрэц, ото, лайдак!
Чаго ён ні выдумляе:
Бач, знайшоў якіх сьпевак!
— Хіба-ж кветкі ні сьпеваюць?
— Ну, які ўжо іх там сьпеў:
Кветкі голасу ні маюць,
Пройдзе ветрыка павеў,
Схісянуцца і ні ўчуеш
Ды ізноў моўчкі стаяць…
— Ат, дзядуня: ты жартуеш,
Мяне хочыш узлаваць…
— Ой, дзіўны ты! — дзед гаворыць,
Круціць сівай галавой.
Хлопчык зноў свае гуторыць,
Гледзючы ў даль прад сабой.
— Дзед, зірні: куды-та хмаркі
Усё ідуць, ідуць, як дым?
Там так добра, вольна, ярка,
А яны ідуць. Ці ім
Натта горача ад сонца,