Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«І бліскучымі крыламі
Ціха Дух Сьвяты ўзмахнуў,
Усемагутнымі вуснамі,
Паслухнянымі вятрамі
У бок зямлі ён дыхануў.
Нясеце зямлі Божую Сілу!
«І сказаў вятром Дух Божы:
«Жыватворчасьці Мой Дух
Вы нясеце у падножжо
Трона-ўлады Сьветаў Божых,
Што раскінулісь вакруг.
Радуйся небо — уваскросьне зямля!
«І ніхай зямля спазнае
Радасьць, пыху небясоў,
І вада ў марох ўзыграе
І абніме моц сьвятая
Лоны гораў і лясоў.
Дух Божы павее — устане зямля!
«І скажэце тым стварэнням,
Хто быў скрыўджаны людзьмі
І хто Божаго утхнення
Прагнуў сэрцам, як збавення, —
«Духа Божаго прыймі!»
Радасьць сьпевайце, Духа хваліце!