Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Усё гарэло, ўсё дрыжало
На аўтарах тых сьвятоў,
Усюды радасьць пасылало
І Дух Божы выслаўляло
Хорам згодных галасоў.
Радасьць Божую, Сьветы, пазнайце!
«А ў нізіне, с пад тумана,
Шэрай шлямай, як ралля,
Цьмою цяжкаю заткана,
Бы навекі пахавана,
Спала сумная зямля.
Абудзіся, зямля, — хвалі Бога!
«І ціхутка, нірухома.
Крылля ноч над ёй ўзьняла,
Нічутна і нівядома,
Для зямелькі нізнаёма,
Хвала гэтая была.
Асьвяціся і цьма, пазнай радасьць!
«І тагды, як ўсё бліскало,
Зьяло ў полымі агнёў,
Там адна зямля маўчала,
Пых і гожасьць нарушала
Сьпева-торжышча сьвятоў.
Прылучайся, зямля, к Божым хорам!