Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А за тых, с чыйго вы сэрца,
С чыіх вуснаў вы ішлі, —
У пагардзі, ў паняверцы
Цяжкі крыж яны нясьлі.
І дарогі пракладалі
Скрозь гушчары нуднай цьмы,
Зерне праўды засевалі,
Ім ўсе сілы аддавалі,
Сокі сэрца і душы…
Беглі дні, і шлі нядзелі, —
Ні менялася карчма:
Так-жа сьцены тут глядзелі,
Дзьверы гэтак-жа рыпелі, —
Усё ўпынку ім німа;
І так сама, па заказу,
Граў Сымон па вечарох,
Дзе дух творчасьці ні разу
Крыл сваіх узьняць ні мог.
І на волю хлопчык рваўся,
Толькі-б зіму перабыць,
І памалу ён зьбіраўся
Долі новае ужыць.
Справіў вопратку на лето,
Грош сякі — такі урваў