Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цяжка жыць с чужой папаскі,
Лепш ідзі к бацьком сваім:
Сэрцо бацькаво — ні камень,
Бацькаў хлеб — смачней віна,
І ні зломіць тваіх рамен
Праца бацькава гумна…
Ці-ж бы я служыў у жыда,
Каб я меў бацькоў і дом?
Прападзі ён, гэты скныда!
Ды пабі яго і гром! —
— Эх, Яхім! — ўздыхнуў хлапчына: —
Мо і праўду кажэш ты:
Раз‘еднае-ж бацьку й сына
Бераг зрывісты, круты;
І нам з ім ўжо ні сайціся,
І да бацькавых харом
Сьцежкі усе мне запляліся,
Заваліў іх буралом.
Бо мы з бацькам — чужаніцы
І нам поплеч з ім ні йсьці;
Есьць, Яхім, ў душы граніцы —
Іх ні здоляеш прайсьці…
— Ат! гаворыш ні да ладу,
І ні сьцяміш, што сказаў!