Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зауважываў Яхім:
— Бачу, ты ні йдзеш у гору:
Шлёма — кепскі твой айчым.
Ты — падкухцік, ты — музыка,
Падметайла, ваданос,
І маўчыш, як без языка,
І цягаеш Шлёмаў воз.
А ўсё горо ў тым, вядома,
Што ты мяккі, брат, як смоўж,
І табою верціць Шлёма
І упоперак і ўдоўж,
А тут трэба агрызацца,
Кіпці ў шкуру запусьціць.
Што табе жыдоў баяцца?
Ці без іх ні можаш жыць?
Толькі што-ж? твая натура
Так, ні людзкая, скажу…
Меней, хлопчэ, трэба дуру:
Цяжкі воз — так па гуку!
«Дзякуй вам за хлеб, за кашу
І яшчэ за міласьць вашу!
Вот хамут вам, вот дуга,
А я больш вам ні слуга».
Дзівачок ты! — з нейкай ласкай
Дадае яшчэ Яхім: —