Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І глыбей ўцягала яма
Хлопца беднаго на дно.
Рана хлопчык падымаўся,
То каморкі падмятаў,
То пры кухні увіхаўся,
Шлёму, Хаві памагаў.
Так весь дзень і быў заняты,
А каб час ні марнаваў,
Ад Сымонкі Шлёма кляты
Смык і скрыпку адбіраў.
— Будзе струмант так далейшы,
Без патрэбы што іграць?
Трэба, хлопчэ мой мілейшы,
Свае рэчы шанаваць»,
Крыўда ў сэрцо западала,
Ірваў грудзі хлопцу жаль,
Як струна, душа дрыжала,
Але сілы ні хватало
У зіму выбрацца у даль.
І хадзіў ён, ціхі, смутны,
Горо ў сэрцы затаіў,
Як бы нейкі каламутны
Перавал яго насіў.
— Ну, Сымон штось ні ў гумору!