Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І пачне сінецца нос.
Весялілісь маладыя,
Частаваліся, пілі,
Для іх вечары сьвятыя
Многа радасьці нясьлі.
А Сымонка, як пракляты,
Ім да трэціх пеўняў граў.
Толькі ён ні ведаў сьвята,
Сьветлай радасьці ні знаў!
Без ахвоты, без утхнення
Смык ускідвала рука,
Ні хапало і цярпення,
Сіл падчас у бедака
Граць праз цэлых тры гадзіны
Нісканчоную кадрыль.
Марнаваўся век дзяціны,
Талянт брудзіўся у пыл.
І прышлося тут хлапчыне
Чарку горкую спазнаць,
І ён чуў, што сэрцам гіне,
І душа яго тут стыне,
Дару Божаго пячаць.
Сьветлы дзень — што ноч: так само
Жыцце тут было адно,