Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзед пра тое ні казаў;
А калі яго пыталі,
Дзед рукой адно махне.
Дзед быў ціхі — й ні чапалі, —
Так і жыў на чужыне.
Дзед с Сымона ні сьмеяўся
І ні кпіў, ні ушчуваў.
Хлопчык з дзедам ссябраваўся,
Думкі дзеду павераў.
Сядуць, часам, ў дзень пад грушу
І гаворку распачнуць,
Распытаць пра сёе, тое,
Што займало яго вум,
Ад сваіх трывожных дум.
— Дзедка! чуеш, — во: сьпевае!
Бо Сымон ні меў спакою
Ці ж ні чуеш, дзедка, вунь!
— Гэта здань твая такая:
Адхрысьціся, хлопчэ, плюнь! —
— Як-та здань! А ты паслухай! —
Дзед схіляе галаву,
Шапкай чорнай, аблавухай
Чуць ні ўлазючы ў траву.
— Не, ні чую! — Ото, дзедка!