Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пацешаецца народ.
Тут, бывала, ў карк Піліпа
Гнала жонка с карчмы вон,
І аб сына стары Клыпа
Чапялу ламаў і млён.
Тут ігрышчы адбывалісь
Перад сьвятамі зімой,
І трасьліся, калыхалісь
Сьцены, дошкі пад нагой.
Дзяцюке, пабраўшы пары,
Тут ляталі, як віхрэ,
Як пры лесі на папары
У гіз бегаюць валэ.
Верцяць дзевак, як круцёлак,
Па паветры іх нясуць,
Сьцены, прыпяк і пяколак
Іх хвальбонамі мятуць;
Аж падлога пад нагамі
Гнецца, крэхчэ і рыпіць,
І агонь у тахт з рубцамі
У лямпі с подскакам гарыць.
Патамяцца, папацеюць, —
Дзьверы насьцеж — на мароз!
Покі лбэ пахаладзеюць,