Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыд усё зьнюхаў, распытаў,
Што тут льга і што ні можна
І так потым ён дадаў:
— Я такі інтэрас маю,
Так табе я палічу:
Я кармлю і абуваю,
Нават грошай прыплачу,
А ты ў карчмі заставайся,
У мяне ты будзеш жыць;
Ты ні бойся і згаджайся —
Тут ні будзеш ты тужыць.
Чаго с торбай валачыцца?
Чаго кленчыць, жабраваць,
Калі можна прыпыніцца,
Хлеб смачнейшы спажываць? —
Слухаў хлопчык, сам пануры,
Апусьціўшы галаву.
«Мабыць добрае натуры…
Што-ж? пабуду, пажыву».
Разважаў хлапец ў сэрцы,
Зрэдка вочкамі ускідаў.
Ясна усё, як на талерцы,
Хітры Шлёма выкладаў.
— А чым буду я займацца? —