Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Пхэ! якая праца тут?
Граць ты будзеш наймавацца
Ад мяне — і ўвесь твой труд!
У карчмі будуць вечарынкі,
Ці ігрышчо дзе ў каго,
Ну, паграеш дзьве гадзінкі
Раз-два ў тыдні — і ўсяго!
Вот і ўся твая работа…
Чаго-ж больш табе жадаць?
Ну, й жыві, як ёсьць ахвота…
Больш ні маю што сказаць.
Цяпер твой чарод і слово,
Дык падумай і скажы.
— Ну, што-ж? граць, пан, мне ні нова,
Скрыпка, смык мне ні чужы, —
Я сагласны быць у пана,
І служыць я тут гатоў. —
Так Сымонка нігадана
Тут прытулішчо знайшоў.
У кухні жыдавой, пры печы,
Адвялі Сымону кут, —
Брудны, цесны, ды галечы
Можна жыць было і тут
Папалам з ліхой бядою.