Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як бы вырвацца з галды.
А кагал цясьней сьціскае,
Усё назойлівей жыды.
От ўжо Хаім змайстраваўся,
Каб і смыкам павясьці;
Тут Сымонка ні стрымаўся,
Адбірае смык: — «Пусьці!»
Хаім зубы выскаляе,
Аж тут Шлёма ушуснуў сам.
— Го, мой Хаімка ўжо грае!..
Мотка, Хаім, Сруль, Абрам!
Вон дашлі вы! — Выпіхае.
Гоніць Шлёма ў карк сыноў,
Потым дзьверы зачыняе,
Да Сымона падышоў,
Сеў напроці, — важна міна.
— Слухай, хлопчэ, ты — жабрак?
Ну, і што? фэ, — цяганіна!
Ні карысьць табе, ні смак.
Ты-ж музыка найпярвейшы!
Ой, музыка! проста — ух!
І пан нават найважнейшы
Да цябе прыклоніць слух… —
І, пры гэтым, асьцярожна