Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як пры сьцежцы той гарох,
Сам с сабою забаўляўся,
Бегаў, рэзьвіўся у палёх
І размову вёў з жытамі,
З матылёчкамі гуляў;
Так і жыў ён дні за днямі,
Так сабе ён разважаў.

II.

Часы йшлі, і дні міналісь,
Рос Сымонка дзень ад дня,
А з гадочкамі менялісь
Дзетак забаўкі, гульня.
І Сымон меў сваё дзело:
Стаў авечкі ён ганяць,
Хоць аб волі сэрцо млело
Хоць хацелось пагуляць.
У полі часта ён стыкаўся
З дзедам Грышкам с-пад карчмы,
Што ўсім гуртам ён наймаўся
Пасьвіць стадко да зімы.
Сваякоў дзед ўсіх адрокся,
А мо‘ ён іх і ні знаў;
Хто быў, скуль ён прывалокся,