Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ківалі галавой,
То зьгіналі свае сьпіны,
То уставалі чарадой.
Кончыў граць ён і дрыготна
Шапку зьняў і стан скланіў.
Дараць шчыра і ахвотна, —
Усіх Сымонка тут зьдзівіў;
Нават Шлёма грыўню кінуў,
Да сябе ў пакой зазваў.
— От-жа здольны, каб ён згінуў! —
Люд Сымонку выхваляў.
Прываліло ўсім кагалам
Племе Шлёмаво ў пакой
І стаўпілось цесным валам
І гуло наперабой
То с Сымонкам, то с сабою;
А з іх самы дасьціпны
Узяў скрыпку і рукою
Дакрануўся да струны…
І ні рад Сымон тэй чэсьці
І кампаніі такой!
Хочэ ногі як унесьці,
Горш астрога той пакой,
І на дзьверы пазірае,