Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

То к сталу, то ад стала,
І быў ён, як рак, чырвоны,
Цёрся усюды, як мятла.
Пазіраў Сымон пудліва
І хацеў ўжо маху даць, —
Тут падскочыў Шлёма жыва
І стаў хлопца заклікаць:
— Ну, йдзі далей, места хваце!
Ну, ні бойся — ні зьядуць.
Зайграй людзям, пане браце —
У кішэні накладуць. —
Пасьмялеў Сымон, — дыбае,
Азіраючысь вакруг.
Ось ён мейсцо выбірае,
Забірае яго рух;
Вынуў скрыпку, смык падмазаў
І па струнах як павёў, —
Ціха стало ўсё адразу,
Змоўкло моро галасоў.
Павярнулісь усе галовы
У той бок, дзе граў Сымон,
Дзе йшоў гоман, ціхі, новы, —
Струн жалобны плач і стон.
Пераглядвалісь мужчыны