Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці зайсьці, ці лепш мінуць?
Урэшці сьмеласьці набраўся —
«А чамуж ні завярнуць?»
Хоць нісьмела, ды ступае
На карчомны ён парог
І пужліва азірае
Гэты моташны бярлог.
Удоўж сьцен цягнулісь лавы,
На сталох — сьлядэ яды —
Крошкі хлеба і патравы;
З аднае сьцяны жыды
З-за асадак пазіралі,
Ды так важна, як панэ.
За сталамі засядалі
Выпівакі, ядунэ.
Пах гарэлкі, дым махоркі,
Як туман, пад столлю звіс,
І ад сьмеху і гаворкі
Сьцены голыя трасьлісь.
Тут сварылісь і гадзілісь,
Цалаваліся сябрэ,
Пахвалялісь і насілісь
З сваёй сілай вухарэ.
Бегаў Шлёма, як шалёны,