Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды ні моцна, ні са злом,
Бо яго такі любілі —
Ні міналі яго дом.
Ды і як з ім ні паладзіць?
Як-бы ты ні быў з ім груб —
І пасудзіць і парадзіць,
Ды і выпіць даць ні скуп,
Абы толькі былі грошы,
Німа грошай — напавер.
Адным словом, — жыд харошы,
Толькі й ты яму адмер.
Дык ні дзіво, што да Шлёмы
Плыў народ, як у касьцёл,
Шоў і свой і нізнаёмы,
Узяўшы ў кецку, ці ў прыпол.
І чаго тут ні сустрэнеш!
Сьпеву, бойкі, — ўсяго шмат,
І сам часам вобраз зьменіш,
Потым сам сабе ні рад.
Тут пасэсар, арэндатар,
Дробны шляхціц, важны пан.
Хто папіць, гульнуць аматар, —
Кожын міл быў і жадан.
Вот Сымонка затрымаўся —