Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па узгорках і лагох,
І прыгожа васількамі
Убраў поле тое Бог.
Шоў Сымон адзін, свабодны
І нізьвязаны нічым;
Чуўся ён — і полю родны
І тым хмаркам вяснавым,
Што усплывалі над палямі
У ясно-сініх небясох,
Пазлацонымі краямі
Гожа зьяючы ў лучох;
І вітаў іх, ім сьмеяўся,
Падарожны малады
І ціхутка ў іх пытаўся:
«А вы, мілыя, куды?…
Вам дарогі усе адкрыты,
Дзеткі сонца і зямлі,
Клопат, думкі, — усё пазбыто,
Вас нягоды абышлі»,
А дарога у пяць нітак
Усё бяжыць і усё бяжыць,
На абапал з ёю жыто
Каласкамі гаманіць;
І ідуць, ідуць малюнкі